Перевод: с белорусского на русский

с русского на белорусский

які (што) ідзе

  • 1 скварыць

    скварыць незак.
    Жарить на огне (сало, жир и под).
    І нос яго не ашукае, вядзе, як компас, у той двор, дзе гаспадыня запраўская пячэ бліны і скварыць здор. Колас. Я рад, што было мне суджана вырасці у той жа хаціне, дзе ты ўладарыла, дзе спраўна так грэла, пякла і скварыла. Вярцінскі.

    Беларуска-расейскі слоўнік безэквівалентнай лексікі > скварыць

  • 2 цурубалка

    цурубалка, -і ж.
    1. Обломок стебля, ветки, прута и под.
    (Прадушына нары) старанна замаскіравана аголенымі лазовымі цурубалкамі, галінкамі. Масарэнка. Укруга дома - газоны, клумбы, якія зараз былі пустыя, толькі хіба дзе-нідзе тырчэлі бадыліны ад мальваў, цурубалкі ад астраў, наводкаў, марозу. І.Капыловіч.
    2. Продолговатая деревянная палочка вместо пуговицы.
    Так, кажух быў наш, майго бацькі... Нават цурубалкі на ім былі яшчэ тыя, што я павыразаў з сухой грабовай палкі... Сачанка.

    Беларуска-расейскі слоўнік безэквівалентнай лексікі > цурубалка

  • 3 здоўжыцца

    здоўжыцца зак.
    Показаться слишком долгим.
    Далей была дарога, якая і не здоўжылася, і закончылася цёплай хатай, дзе былі дзеці, пляменнікі... Брыль. І, сёрбаючы булён, жуючы аладкі ці дранікі, ты зноў жа будзеш думаць, чым бы заняцца, што б такое знайсці рабіць, каб ані не здоўжыўся дзень... Сачанка. Былое здоўжылася ў сне: то дождж ідзе, то золь, то снег, то сонца ўстане над вадою. Стральцоў.

    Беларуска-расейскі слоўнік безэквівалентнай лексікі > здоўжыцца

  • 4 руплівец

    руплівец, -іўца м., разм.
    Прилежный, рачительный, старательный человек.
    Прыцяжэння зямля маладая мая, ты - жаноцкай красы таямніца, а я, твой руплівец... гатовы табой захапляцца. Русецкі. Пачуў сваё сэрца там, дзе хадзіў, ствараў і аздабляў роднае жыццё, упрыгожваў родную зямлю руплівец, што хораша, глыбока, назаўсёды пазнаў, хто ён, дзе ён жыве і з кім ён, дзеля чаго жыве. Янкоўскі. Але пакуль вучоныя думаюць над новымі машынамі, якім пад сілу будуць і пацяжэлыя нашы ўраджаі, нядрэнна працуюць і яны, стомленыя полем рупліўцы. Сіпакоў.

    Беларуска-расейскі слоўнік безэквівалентнай лексікі > руплівец

  • 5 блазнаваць

    блазнаваць незак., разм.
    Дурачиться, делать глупости, неудачно шутить.
    Скрозь зямель бы трэ было Зэнку праваліцца, каб не было ў бацькавым прабіранні прыемнага, што Зэнка не маленькі ўжо й дзе гэта відана такому хлопцу ды так блазнаваць! Калюга. Ды тут убачыла, як раптам змяніўся гэты вясёлы чалавек, знікла яго гарэзлівасць, жаданне блазнаваць... Шамякін. На месцы засталіся толькі Дзяніс Зазыба, якому непрыемна стала, што дарослыя раптам ледзь не пачалі блазнаваць, ды яшчэ Раманаў татарын Рахім. Чыгрынаў.

    Беларуска-расейскі слоўнік безэквівалентнай лексікі > блазнаваць

  • 6 жабраваць

    жабраваць незак.
    Собирать милостыню, просить подаяния.
    Што ж было рабіць малому? Рукі дзе яму зацяць? Не йсці ж з бацькам жабраваць здароваму, маладому! Колас....А што ж будзе з нашым дзіцем, калі мы памром? Ці не прыйдзецца яму жабраваць ісці? Крапіва. Застаўшыся сіратою з малых год, ён (Павел Дубовік) спачатку жабраваў, потым пасвіў местачковую скаціну. Чарнышэвіч.

    Беларуска-расейскі слоўнік безэквівалентнай лексікі > жабраваць

  • 7 знерухомець

    знерухомець зак.
    Стать неподвижным.
    Усё знясілела і знерухомела, нішто нідзе не шурхне, нават лісток на неспакойнай прырэчнай таполі і той не можа зварухнуцца. Лужанін. Касцы знерухомелі, бліжнія моўчкі ўторкнулі ў пожню косы, дальнія яшчэ дакошвалі рады, але па адным ішлі да ельніку - ужо зразумелі, што сталася. Быкаў. Другі раз вярнуўшыся ў двор, зачыніў на жардзіну вароты, на кручок - хвортку, падышоў да плота, каб пералезці цераз яго на вуліцу, ускінуў на плот рукі і знерухомеў: на слупе сядзела кошка. Карамазаў.

    Беларуска-расейскі слоўнік безэквівалентнай лексікі > знерухомець

  • 8 лепшаць

    лепшаць незак., безас. Становиться лучше (о здоровье).
    Стары заморгаў вінавата вачамі і хрыплым голасам прамовіў: - Ат, гаворка! Што ў старога можа быць?! От, то лепшае, то горшае. Тычына. З месяц дзед Мікіта ляжаў у бальніцы... Ніяк не лепшала. Дудараў. Яму (дзядзьку) моцна забалелі ныркі. Застудзіў ці што. І потым, дзе б ні лячыўся, колькі б ні грэўся на поўдні - усё роўна не лепшала. Ягоўдзік.

    Беларуска-расейскі слоўнік безэквівалентнай лексікі > лепшаць

  • 9 Наваградак

    * * *
    сущ. геогр. (Нава́градак, Навагру́дак)
    а) Новогрудок
    б) истор. Новогородок

    || Прыкра, напрыклад, слухаць, калі ў Наваградак прывозяць літоўскіх дзяцей, каб распавядаць, што Наваградак — гэта старажытная сталіца Літвы, дзе каранаваўся літоўскі кароль Міндоўг.

    || У чацвёртым раўндзе трэба даваць хуткія адказы на пытанні з гісторыі і геаграфіі Беларусі — сталіцай якой дзяржавы быў Навагрудак, каго дрэсіравалі Радзівілы, як называлася самая высокая кропка Беларусі?..

    * * *
    Наваградак м. у.
    Новогрудок

    Беларуска-расейскі слоўнік > Наваградак

  • 10 зазубень

    зазубень, -бня м. абл.
    Рыболовный крючок.
    Ды дзе там будзе брацца што на яго зазубень, калі Вінцэнты часта не толькі пра рыбу, але і пра чарвяка забываўся. Калюга.

    Беларуска-расейскі слоўнік безэквівалентнай лексікі > зазубень

  • 11 падворак

    падворак, -рка м., разм.
    Двор около дома.
    У істопцы яны з'елі рэшту таго куліча з малаком, і Пятрок пайшоў на падворак. Быкаў. Падмецены чыста падворак, ніякай нідзе пацярухі... Русецкі. Калі ўжо не мог валачы ног ды пачуў пеўняў і зразумеў, што ўжо раніца, выбраў хутар, які стаяў далей ад іншых, падкраўся да падворка, залез у гумно. Карпюк.

    Беларуска-расейскі слоўнік безэквівалентнай лексікі > падворак

  • 12 буяць

    буяць незак.
    Пышно цвести, зеленеть.
    Сям-там па лугавых грудах раскідаліся бародкі-кудзеркі дубовых астраўкоў, дзе буяў малады, сакавіты дубняк, кусты арэшніку, брызгліны, чаромхі і крушыны. Колас. Мінулі хлеў, між густых зарасляў кіяшніку і маку, што буяў на агародзе, выбраліся на прыгуменне. Мележ. Буяла толькі на вуліцы ля платоў і ў гародах за парканам на бульбе цёмная трава - расла, і бялела ўперадзе на сцежцы каменне. Пташнікаў.

    Беларуска-расейскі слоўнік безэквівалентнай лексікі > буяць

  • 13 крушня

    крушня, -і ж. абл.
    Куча камней.
    Перад ад'ездам суддзя падышоў да дзеда, які закопваў каля мяжы старую крушню, павітаўся з ім, пацікавіўся, колькі яму год і што раблю я. Танк. У той жа дзень елачку пасадзілі за агародам, на мяжы, дзе была крушня і вялікі струхлелы пень. С.Александровіч. Адышоўся (Марцін) да лесу і прысеў на невялікай крушні. Каваленка.

    Беларуска-расейскі слоўнік безэквівалентнай лексікі > крушня

  • 14 прошча

    прошча, -ы ж.
    Место или предмет, обладающий, по представлению верующих, чудодейственной силой.
    Як у прошчу па лек, стане йсці чалавек к мохам высланай крушні камення, - ад звана чарапок, цэглы - муру кусок - будуць несці падмогу ў цярпенні. Купала. Па полі, як праведзена мяжа калгаснай і вясковай зямлі, ідзе з прошчамі натоўп сялян. Галавач. Ён (Ігнась) любіў марыць, але адчуваў, што мары не задавальняюць яго. Мо таму і пацягнула яго да прошчы. Чарнышэвіч.

    Беларуска-расейскі слоўнік безэквівалентнай лексікі > прошча

  • 15 фальварковец

    фальварковец, -оўца м., разм.
    Житель или владелец фольварка.
    Касцёл для фальваркоўца аставаўся вызначэннем не веравызнання, а нацыянальнасці... Чорны. Раней дык з вясны (Пётра) выпраўляўся ў заробкі, батрачыць на фальваркоўцаў, цяпер жа было невядома, якія дзе будуць заробкі, ды і стаў не халасты - жанаты. Быкаў....Нейкі фальварковец, стоячы ў натоўпе такіх самых, як і ён, і чакаючы, калі закончыцца імша ў касцёле, даводзіў гучна, што той, хто быў нічым, той і будзе нічым, бо з нічога не атрымаецца нешта. Тычына.

    Беларуска-расейскі слоўнік безэквівалентнай лексікі > фальварковец

  • 16 зацішак

    зацішак, -шку м., перан. Укромное место.
    Другі баіцца, мусіць, буры: даводзіць ён, што лепей крышку было б сядзець нам у зацішку. Крапіва. Хацелася недзе ўцячы, схавацца, каб перажыць ліхалецце дзе-небудзь у зацішку, а пасля вярнуцца, калі стане спакойна на зямлі. Дамашэвіч. Няхай туляцца ў зацішку тыя, у каго заечае сэрца, хто страціў сумленне, хто не даражыць сваёй бацькаўшчынай. Новікаў.

    Беларуска-расейскі слоўнік безэквівалентнай лексікі > зацішак

  • 17 банкаваць

    банкаваць незак.
    Держать банк в карточной игре.
    У каго аказвалася старшая масць, той і садзіўся банкаваць. Колас. - Свердзел!.. Завядзі дзеўку да Шылахвоста... - Пачакай, дабанкую, - буркнуў худы. - Што тут банкаваць. Дай карту, - працягнуў шырокую, як лапата, далонь паклёваны. Сачанка.

    Беларуска-расейскі слоўнік безэквівалентнай лексікі > банкаваць

  • 18 валатоўка

    валатоўка, -і ж. абл.
    Курган, в котором по народному поверью похоронены легендарные богатыри.
    Як восенню ўзгоркі засцелюцца золатам, паміж валатовак блукаць я люблю, - ў тых валатоўках волаты, волаты, што леглі калісьці за нашу зямлю. Броўка. Я часта прыпыняюся каля сталоў, дзе разлажыла прадаўшчыца зёлкі, сабраныя з усіх лугоў, палёў, на скрыжаваннях і на валатоўках. Танк.

    Беларуска-расейскі слоўнік безэквівалентнай лексікі > валатоўка

  • 19 зломак

    зломак, -мка м.
    1. Сломанная вещь.
    Узяў (дзед) куцую пілу - зломак, што з доўгае і з вузкае, з прыкляпаным у кузні вухам. Была некалі доўгая, але і зрэзалася і пераламалася. Янкоўскі. За плячыма ў яго (Міхася) была невялічкая торба з хлебам і салам, у кішэні - старая-старая брытва-зломак. Сабаленка.
    2. Слабый, надорвавшийся на работе человек.
    Не было і як адпачываць: дзе ты будзеш сядзець зломкам, калі ўсе ў полі, па лузе, у клопаце. Мележ. - А цяпер вось на мяне хочуць узваліць ношу, ды я баюся... - Не бойся, таварыш Гжэсяк, пацягнеш, не зломак. Дамашэвіч. Маладая яшчэ баба, не зломак і карову трымаць. Гігевіч.

    Беларуска-расейскі слоўнік безэквівалентнай лексікі > зломак

  • 20 сябрына

    сябрына, -ы ж. разм.
    Круг друзей; дружеское застолье.
    Вось дык дзіўная сябрына, што за дружны люд такі, тут магутныя мужчыны, і дзяды, і хлапчукі. Броўка....Быць там рашыла, дзе пароўну падзеляць шчасце, хлеб і соль, сябрынаю сустрэнуць поўнач і радасць шугануць пад столь. Калачынскі. Ты паслухай, ты паслухай, сябрына ўся мая, ты пацешся, беларуская зямля, падзівіцеся, суседка і сусед, - пра Лявоніху спявае увесь свет. Вітка.

    Беларуска-расейскі слоўнік безэквівалентнай лексікі > сябрына

См. также в других словарях:

  • Мухин, Алесь Васильевич — В Википедии есть статьи о других людях с такой фамилией, см. Мухин. Алесь Мухин Род деятельности: Игрок «Что? Где? Когда?» Дата рождения: 16 сентября 1976(1976 09 16) (36 лет) …   Википедия

  • Богданович, Максим Адамович — Необходимо проверить качество перевода и привести статью в соответствие со стилистическими правилами Википедии. Вы можете помочь …   Википедия

  • Полесский язык — Полесский (микро)язык (западнополесский, ятвяжский; самоназвания: заходышнополiська лытырацька волода «западнополесский литературный язык[1]», полiська волода «полесский язык», русынсько полiська волода «русинско полесский язык», jiтвjежа волода… …   Википедия

  • Idioma bielorruso — Bielorruso Беларуская / Biełaruskaja Hablado en  Bielorrusia  Polonia y otros 14 países …   Wikipedia Español

  • Ткачёв, Михаил Александрович — Михаил Александрович Ткачёв Міхаіл Аляксандравіч Ткачоў Михаил Ткачёв в 1984 году Да …   Википедия

  • Liste Swadesh Du Biélorusse — Liste Swadesh de 207 mots en français et en biélorusse. Sommaire 1 Présentation 2 Liste 3 Voir aussi 3.1 Bibliographie …   Wikipédia en Français

  • Liste Swadesh du bielorusse — Liste Swadesh du biélorusse Liste Swadesh de 207 mots en français et en biélorusse. Sommaire 1 Présentation 2 Liste 3 Voir aussi 3.1 Bibliographie …   Wikipédia en Français

  • Liste Swadesh du biélorusse — Liste Swadesh de 207 mots en français et en biélorusse. Sommaire 1 Présentation 2 Liste 3 Voir aussi 3.1 Bibliographie …   Wikipédia en Français

  • Liste swadesh du biélorusse — Liste Swadesh de 207 mots en français et en biélorusse. Sommaire 1 Présentation 2 Liste 3 Voir aussi 3.1 Bibliographie …   Wikipédia en Français

  • Белорусская фонология — В белорусском языке 39 согласных и 6 гласных фонем. Согласные Губно губные Губно зубные Зубные/ Альвеолярные Палато альвеолярные Ретрофлексные Палатальные Велярные Носовые m /м/ mʲ /м’/ n̪ /н/ nʲ /н’/     …   Википедия

  • Шелягович — Шелягович, Николай Николаевич Вымпел новоятвягов Николай Николаевич Шелягович (полес. Мыкола Шыляговіч; 21 июля 1956, д. Огдемер, Дрогичинский район, Брестская область, БССР)  в 1980 х инициатор и апологет ид …   Википедия

Поделиться ссылкой на выделенное

Прямая ссылка:
Нажмите правой клавишей мыши и выберите «Копировать ссылку»